Ватыкан накіраваў першыя 100 тыс. даляраў народу Непала
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Ад землятрусу пацярпелі каля 7 млн. чалавек, каля мільёна засталіся без жылля.
Папа Францішак аказаў фінансавую падтрымку ахвярам землятрусу ў Непале. Ён накіраваў мясцоваму Касцёлу першы ўнёсак у 100 тыс. долараў, які будзе выкарыстанны на дапамогу людзям, якія засталіся без жылля і пацярпелі ў выніку прыроднага катаклізму. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Папскай рады “Сor Unum”, якую Пантыфік упаўнаважыў перадаць сродкі ад яго імя. Фінансавая дапамога з’яўляецца канкрэтным выразам пачуцця духоўнай блізкасці і айцоўскай падтрымкі Папы для ахвяраў землятрусу. У аказанні дапамогі ахвярам катаклізму ўжо задзейнічаны епіскапаты і каталіцкія дабрачынныя арганізацыі, адзначаецца ў паведамленні ватыканскай дыкастэрыі.
Згодна з апошнімі, яшчэ не канчатковымі дадзенымі, колькасць ахвяраў землятрусу ў Непале перавысіла 4300 чалавек. Каля мільёна жыхароў краіны застаўся без даху над галавой. Усяго пацярплелі каля 7 млн. чалавек, з якіх 2 млн. складаюць дзеці.
Related items
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры