Адкрыта рэгістрацыя на Сусветныя дні моладзі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (2)
Першым рэгістрацыю на сустрэчу ў Кракаве прайшоў Папа Францішак.
Зрабіўшы некалькі клікаў на электронным планшэце, папа Францішак першым зарэгістраваўся ў якасці ўдзельніка ХХХІ Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 г. Гэта адбылося падчас звароту Пантыфіка да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана пасля малітвы “Анёл Панскі”. Сваім сімвалічным жэстам Святы Айцец адкрыў рэгістрацыю удзельнікаў Сусветных дзён моладзі.
“Сёння адкрываецца рэгістрацыя на ХХХІ Сусветныя дні моладзі, якія адбудуцца ў наступным годзе ў Польшчы. Я хацеў асабіста даць пачатак рэгістрацыі і таму запісаўся, у якасці пілігрыма, з дапамогай электроннага дэвайсу. Гэтыя дні, якія пройдуць ў Год Міласэрнасці, будуць у пэўным сэнсе, Юбілеем моладзі, пакліканай разважаць над тэмай: “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць” (Мц 5,7). Запрашаю моладзь з усяго свету да жыцця гэтай пілігрымкай, або накіроўваючыся ў Кракаў, або прымаючы ўдзел у гэтым моманце ласкі ва ўласных супольнасцях”, - пажадаў папа Францішак.
Related items
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
А что - есть проблема с регистрацией молодежи? Регистрация Папы - конечно это символический жест ))))
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу