BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Свята Ўзвышэння Крыжа: чаму яго баіцца дэман?

«Прасіце прыняць свой крыж без страху, бо ён несумненна прывядзе ў Валадарства Нябеснае».

14 верасня католікі адзначаюць свята Ўзвышэння Святога Крыжа. Гаворачы пра сэнс крыжа, святар патлумачыў, як яго пазнаць у сваім жыцці:

- Гасподзь вучыць любіць так, як Ён палюбіў нас. Значыць, да крыжа, да распяцця. Дазволь укрыжаваць сябе, каб твая жонка, твой муж, дзеці былі шчаслівыя. Увесь свет змагаецца супраць крыжа, але хрысціяне наадварот яго прымаюць. Таямніца крыжа, гэтага дару, даступная толькі хрысціянам. Прасіце прыняць свой крыж без страху, таму што ён несумненна прывядзе вас у Валадарства нябеснае.

У той жа час дэман заўсёды будзе прыходзіць да чалавека і ўсё тлумачыць па-свойму для таго, каб загубіць - гэта яго задума:

- Ён хоча, каб мы загінулі. Яго цікавіць толькі адно - каб загінула твая сям'я, каб быў разбураны твой шлюб, каб ты страціў сяброў, каб разбурыць твае адносіны з Госпадам, каб ты страціў веру, любоў, міласэрнасць, каб стаў няшчасным. Каб у нас з'явіліся зусім іншыя плады - гнеў, прагнасць, пералюб... Гэта яго цікавасць!

Сатана будзе падыходзіць да нас і прадстаўляць сябе добрым сябрам, дарадцам, казаць, што ён лепш разумее цябе, чым усе навокал, што вельмі шкадуе табе і хоча дапамагчы - папярэдзіў святар:

- Будзе прадстаўляць сябе анёлам святла. Ён хоча, каб ты паверыў, што ты бедны ашуканы іншымі чалавек, што ніхто цябе не любіць і не разумее, што ты павінен не давяраць Богу, і ў рэшце рэшт прадставіць Яго тваім асабістым ворагам. Ён будзе казаць табе, што да таго моманту, калі ты не быў у Царкве, тваё жыццё было значна лепшым. Ён скажа: паглядзі на ўсіх астатніх, як яны жывуць, і не думай, што ты мудрэйшы за ўсіх, жыві як усе!

Але тое, чаго баіцца дэман - гэта крыж.

- Калі ты зараз у пустыні, калі табе цяжка, калі Бог выпрабоўвае цябе - Ён робіць гэта для твайго дабра, твайго выратавання. Ісус праз Сваё Уваскрасенне знішчыў падман аб тым, што крыж - гэта месца смерці. Што нібыта жыццё губляе сэнс, калі ў тваёй гісторыі прысутнічае крыж. Так, нам становіцца так цяжка, што мы разумеем, што самі не можам з гэтым справіцца. І тады прыходзім па дапамогу да Бога, больш глыбока молімся, становімся да Яго бліжэй, больш сур'ёзна навяртаемся.

Таму калі ў цябе няма крыжа - тваё жыццё вельмі небяспечнае. А калі ёсць крыж і пакуты, будзь больш упэўнены ў тваім Вечным Жыцці. Ты, можа, думаеш, што твой крыж чорны, непрыгожы, але на самой справе ён - цудоўны!

Last modified onАўторак, 14 Верасень 2021 10:26
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць