BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кандрусевіч - Філарэту: Вас паслаў у Беларусь Божы Провід

Былы прадстаяцель БПЦ адзначыў 50-годдзе біскупскага пасвячэння.

24 кастрычніка ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Філарэт адзначыў 50-годдзе епіскапскага пасвячэння. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў праваслаўнага іерарха з Рыма, дзе прымае ўдзел у Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч кажа ў віншаванні, што “на працягу двух пакаленняў на розных пасадах” Мітрапаліт Філарэт “верна і мужна выконваў і працягвае выконваць служэнне наступніка апосталаў”.

“Божы Провід паслаў Вас у Беларусь у цяжкія часы ганенняў на Царкву, калі неабходна было захоўваць веру і знаходзіць шляхі для яе ўмацавання. Потым прыйшоў час адраджэння. Дзякуючы Вашым намаганням Праваслаўная Царква не толькі паспяхова пераадолела наступствы атэістычнага рэжыму, але і дынамічна развіваецца, аб чым сведчаць паўсталыя з руінаў і пабудаваныя новыя храмы, манастыры, навучальныя ўстановы, выдавецкая, дабрачынная, міратворчая дзейнасць і многае іншае”, - піша Мітрапаліт Кандрусевіч.

“Дзякуючы Вашым старанням у Беларусі ўсталяваліся вельмі добрыя адносіны з рознымі веравызнаннямі, асабліва з Каталіцкім Касцёлам, - дадае арцыбіскуп. – Сваім служэннем Праваслаўнай Царкве, нашаму грамадству, а таксама на ніве міжканфесійнага і міжрэлігійнага дыялогу Вы здабылі глыбокую павагу не толькі ў нашай Айчыне, але і за мяжой, стаўшы такім чынам знакавай постаццю ў сучасным хрысціянскім свеце”.

“Ад усяго сэрца дзякую Вам за Вашу адкрытасць дыялогу і супрацоўніцтву, асабліва ў справе абароны маральных каштоўнасцяў, што вельмі важна ў наш секулярны час, і прапаведванні заўсёды жывога і дзейснага Евангелля”, - цытуе Catholic.by і публікуе поўны тэкст віншавання>>>

Last modified onНядзеля, 25 Кастрычнік 2015 17:19
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць