У Ватыкане адбудзецца суд па справе аб уцечцы дакументаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (2)
Абвінавачваюцца пяць чалавек, у тым ліку двое журналістаў.
Пяць чалавек: кс. прэлат Вальеха Бальда, Франчэска Шаўкі, Нікола Маё і двое журналістаў: Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фіціпальдзі, будуць абвінавачаны ў крадзяжы і распаўсюдзе канфідэнцыйных дакументаў Святога Пасаду, паведаміла Зала Друку. Першае слуханне запланавана на аўторак 24 лістапада 2015 г. Адзначаецца, што злачынствы былі здзейснены ў перыяд ад сакавіка 2013 г. да 5 лістапада 2015 г.
Кc. Вальеха Бальда, Франчэска Шаўкі і Нікола Маё абвінавачваюць у стварэнні арганізаванай злачыннай арганізацыі, з мэтай здяйснення некалькіх злачынстваў па распаўсюдзе інфармацыі і дакументаў, якія тычацца фундаментальных інтарэсаў Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан. У сваю чаргу, Нуццы і Фіціпальдзі абвінавачваюцца ў падбухторванні і аказанні ціску на кс. Бальда ў мэтах атрымання інфармацыі і дакументаў канфідэнцыйнага характару, выкарыстаных пасля ў двух кнігах, якія былі апублікаваны ў Італіі ў лістападзе 2015 г.
У заяве Святога Пасаду гаворыцца, што ў выпадку, калі абвінавачаныя не з’явяцца ў суд, іх будуць судзіць завочна.
Related items
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
Следуя вашей логике, не должны судить и насильников, убийц? Есть Небесный суд, а есть земной, и за преступления против закона христиане должны отвечать перед земным судом, учит Катехизис
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу