BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Апостальскі нунцый на развітанне апрануў вышыванку

«Гэта мой апошні жэст - знак таго, як вы мне дарагія».

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, падчас дзялення аплаткай з моладдзю, якая сабралася ў мінскай катэдры ў ноч з 12 на 13 снежня на адвэнтавае чуванне, апрануўся ў вышыванку.

«Гэта мой апошні жэст — апошні падарунак — знак таго, наколькі вы мне дарагія», - сказаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці перад тым, як апрануць нацыянальную кашулю.

Гучныя апладысменты запоўнілі ўсю прастору святыні і доўга не сціхалі.

Пасля слоў падзякі ад моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сваё развітальнае слова прамовілі прадстаўнікі грэка-каталіцкай моладзі, пасля якіх заспявалі беларускую калядку “Добры вечар” у падарунак.

Пасля благаслаўлення аплатак Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам моладзь дружнай і вялікай грамадою абступіла “свайго нунцыя”, каб павіншаваць дарагога натхняльніка з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння.

«Я ведаю, як вы любіце моладзь, а моладзь — Вас», — яшчэ на пачатку дзялення аплаткай адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, звяртаючыся да арцыбіскупа, і гэтыя словы цалкам пацвердзіліся.

Моладзь заўсёды адкрыта вітала арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які сваім словам і простай чалавечай увагай змог заваяваць маладыя сэрцы, душы і розумы.

«Я ад’язджаю, але забіраю ўсіх вас у сваім сэрцы, — запэўніў іерарх моладзь падчас развітальнай прамовы. — Я еду ў краіну, якая вас вельмі добра разумее, вельмі блізкая да вас, краіну, у якой моладзь згубіла ўсё, бо гэтая краіна згубіла мір».

Сatholic.by

Last modified onПанядзелак, 14 Снежань 2015 10:31
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць