Ва Украіне з'явіцца новы каталіцкі святы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Папа пагадзіўся на кананізацыю святара і чатырох законніц.
14 снежня 2015 г., падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Папа ўхваліў зацвярджэнне дэкрэтаў, якія тычацца пяці кананізацыйных і дванаццаці беатыфікацыйных працэсаў.
У першым выпадку гаворка ідзе пра прызнанне цудаў, здзейсненых праз заступніцтва: шведскай законніцы Элізабэты Хэзэльблат; кс. Уладзіслава Букавінскага, ураджэнца ўкраінскага Бердычава, які ў савецкія часы працаваў у казахстанскай Карагандзе пасля таго як быў рэпрэсаваны. Падчас Другой сусветнай вайны айцец Уладзіслаў дапамагаў палонным у Луцку, а ў 1945 годзе яго абвінавацілі ў здрадзе савецкай уладзе на карысць Ватыкана. У ГУЛАГу святар пасля стомнай, шматгадзіннай змены наведваў хворых у турэмным шпіталі, падмацоўваў зняволеных у веры і надзеі, удзяляў сакрамэнты і праводзіў рэкалекцыі на розных мовах. Сваю штодзённую Эўхарыстыю ён перажываў асаблівым чынам: здзяйсняў яе вельмі рана, калі ўсе яшчэ спалі, стаяў на каленях на нарах, якія служылі адначасова алтаром, у турэмнай адзежы замест арнату.
Таксама гаворка ідзе пра трох італьянскіх законніц: Марыю Чэлесты Кростароза, Марыю ад Езуса і Італу Мэла. Ухваліўшы зацвярджэнне дэкрэтаў, Францішак тым самым згадзіўся на кананізацыю гэтых пяці асоб.
Пантыфік таксама ўхваліў рашэнне аб прызнанні гераічнасці цнотаў і тым самым зацвердзіў беатыфікацыю: італьянсканга кардынала Анджэла Рамазоці; індыйскага святара Джозэфа Вітаяціл; іспанскага святара Хасэ Марыя Арысмендзіар’ета; італьянскага законніка Джавані Ск’ява; італьянскага законніка Венанцыа Марыя Квадры; амерыканскага законніка Гульельма Ганьён; партугалкі Тэрэзы Розы Фердынанды дэ-Салдэнья Алівейра э-Суза; іспанкі Марыі Эміліі Рыкэльмэ Саяс; іспанскай законніцы Марыі Эсперансы дэ ла Крус; польскай законніцы Эмануэлі Марыі Магдалены Кальб; свецкага верніка з Швейцарыі Нікалаўса Вольфа; італьянскага верніка, вязня канцлагера Хэрсбруку, Тэрэзіа Алівэлі.
Related items
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам