Ватыкан прызнае святой Маці Тэрэзу з Калькуты
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Папа Францішак прызнаў цуд праз заступніцтва благаслаўлёнай.
Папа Францішак 17 снежня 2015 г. упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі да апублікавання дэкрэту аб прызнанні цуду, здзейсненага праз заступніцтва благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Міласэрнасці. Гэта азначае, што ў бліжэйшы час яна можа быць абвешчана святой.
Маці Тэрэза прыйшла на свет як Аньезэ Гонджа Баяджыў 26 жніўня 1910 г. у Скоп’е, але Дзень нараджэння заўсёды святкавала 27 жніўня, калі яе хрысцілі. Ва ўзросце 18 гадоў яна ўступіла ў кангрэгацыю сясцёр ларэтанак. Праз год адправілася ў Індыю, дзе была настаўніцай у школе для дзяўчынак. Для служэння самым бедным і кінутым, заснавала ў 1949 г. Кангрэгацыю Сясцёр Місіянерак Міласэрнасці, якая ў цяперашні час налічвае больш чым 5 тыс. членаў у 133 краінах на ўсіх кантынентах. У 1963 г. Маці Тэрэза заснавала мужскую манаскую кангрэгацыю Братоў Місіянераў Любові. У 1979 г. яна была ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру. Памерла 5 верасня 1997 г. у Калькуце. Ян Павел II абвясціў яе благаслаўлёнай 19 кастрычніка 2003 г.
Related items
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды