BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Стаць клерыкам на ўік-энд зноў прапануе Пінская семінарыя

Акцыя пройдзе 3-4 лютага, але правесці выхадныя ў семінарыі можна і ў іншыя дні.

“Стань семінарыстам на ўікэнд” – пад такім дэвізам трывае міжнародная акцыя для юнакоў, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да святарства. Сёлета да гэтай акцыі зноў далучылася Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя ў Пінску.

Стаць клерыкам на ўікэнд – гэта значыць пражыць адзін або некалькі дзён так, як жывуць семінарысты. Акунуцца ў паўсядзённае жыццё духоўнай установы, якая рыхтуе будучых святароў. Гэта магчымасць пражыць дзень ад пачатку і да канца так, як перажывае яго студэнт семінарыі: ад 6.00 да 22.30 – з малітвай і спортам, вучобай і працай, духоўна і фізічна. Пабыць клерыкам. Адчуць рытм жыцця маладых юнацкіх сэрцаў, якія прагнуць быць вучнямі Хрыста, рыхтуюцца бяз рэшты прысвяціцца ратаванню людскіх душ.

Ідэя праводзіць падобныя моладзевыя акцыі ў духоўных семінарыях свету скіравана на разбурэнне шматлікіх забабонаў, страхаў і стэрэатыпаў, якія часам пужаюць маладых людзей.

Святары, якія займаюцца душпастырствам моладзі і пакліканняў заўважаюць апошнім часам, што існуе шмат юнакоў, якія адчуваюць пакліканне да святарства, але баяцца, што не вытрымаюць у семінарыі. Баяцца, таму што не ведаюць. Іх пужае невядомае. Таму разнастайныя акцыі і мерапрыемствы, якія даюць магчымасць адчуць жыццё семінарыі знутры, пакліканы разбурыць памылковыя стэрэатыпы і паказаць прыгажосць і радасць жыцця маладых людзей, якія ўжо пераступілі парог семінарыі і з энтузіязмам вучацца ў гэтай Хрыстовай школе, каб выйсці з яе душпастырамі, якіх чакае Бог і сучасны чалавек.

Акцыя “Стань клерыкам на ўікэнд” у Пінскай духоўнай семінарыі будзе праводзіцца ў гэтым годзе 3-4 лютага. Аднак, калі хтосьці з маладых людзей жадае “пабыць клерыкам” у іншы час, дзверы семінарыі адчынены для кожнага. Неабходна толькі патэлефанаваць у семінарыю і дамовіцца аб прыездзе. Магчыма гэта будзе той крок, які дапаможа камусьці з маладых людзей перамагчы страх, прыехаць у семінарыю, каб нарэшце выйсці насустрач Хрысту, які кліча наследаваць Яго ў пастырскім служэнні.

Кантакт:

ул. Леніна 16,
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. (0165) 65 41 45; +375 29 727 31 98; +375 25 604 41 86, e-mail: mvds@catholic.by; swiatar@gmail.com.

Last modified onАўторак, 30 Студзень 2018 22:22
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць