Католікі Беларусі збіраюць «цаглінкі» для касцёла ў Барысаве
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Пробашч падарожнічае па парафіях, каб пабудаваць святыню.
У Барысаве працягваецца будоўля другога ў горадзе каталіцкага храма. Парафія Спаслання Духа Святога была арганізавана пры капліцы на Кальварыі, заснаванай у XVIII ст. і адноўленай у 2000 г. А 25 траўня 2014 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў вуглавы камень для будоўлі новага касцёла Спаслання Святога Духа.
Парафія пакуль нешматлікая, ахвяраванняў мясцовых вернікаў не хапае на ўсе будаўнічыя працы, таму пробашч кс. Аляксей Раманчук арганізаваў незвычайную акцыю. Ён падарожнічае па парафіях Беларусі, служыць святую Імшу ў касцёлах іншых гарадоў і прапаноўвае мясцовым вернікам набыць сімвалічныя «цаглінкі» для будоўлі касцёла ў Барысаве. «Цаглінкі» маюць розны намінал, у залежнасці ад памеру ахвяры - ад 20 да 200 тысяч рублёў.
19 чэрвеня кс. Аляксей завітаў у Гомель, дзе таксама прапаноўваў набыць «цаглінкі». Ён паведаміў, што сцены новай святыні ўжо ўзведзеныя, і пробашч спадзяецца у хуткім часе накрыць дах і ўставіць вокны. А як хутка - залежыць ад ахвяраванняў. Дарэчы, пробашч цэлебруе святыя Імшы ў інтэнцыях ўсіх ахвярадаўцаў.
Р/рахунак №3015401940011 у Філіяле ААТ «Белаграпромбанк»,
Мінскае абласное ўпраўленне, адрас банка:
220020, г. Мінск, , пр. Пераможцаў, 91. код 942, УНП 600917469.
Related items
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле
-
Біскуп Гродзенскі паказаў гадзіннік, які яму падарылі. Чым ён асаблівы?
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі