Незарэгістраваныя на СДМ таксама змогуць сустрэцца з Папам
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Для ўдзелу ў сустрэчы можна замовіць адмысловы квіток.
Існуе магчымасць прыняць удзел у малітоўным чуванні і св. Імшы 30-31 ліпеня з Папам Францішкам у Кракаве для тых, хто не мае рэгістрацыі. Арганізатары прадугледзелі спецыяльныя білеты, якія трэба замовіць да 9 ліпеня.
Як паведамляюць арганізатары Cусветных Дзён Моладзі ў Кракаве, існуе магчымасць атрымання квіткоў незарэгістраваным удзельнікам Сусветных Дзён Моладзі.
Па квітках можна будзе ўвайсці на плошчу чування «Campus misericordiae» (у Вялічцы каля Кракава), 30 і 31 ліпеня. Папа Францішак 30 ліпеня будзе прымаць удзел у малітоўным моладзевым чуванні, а 31 ліпеня Пантыфік узначаліць святую Імшу.
Арганізатары просяць ўсіх, хто жадае прыняць ўдзел у гэтых падзеях Сусветных Дзён Моладзі, да 9 ліпеня даслаць заяўку квіткоў на электронную почту:
tickets@krakow2016.com.
Пры гэтым трэба ўказаць:
- колькасць квіткоў паасобна на кожнага чалавека;
- сродак транспарту групы ўдзельнікаў (аўтобус, цягнік, аўтамабіль);
- iмя і прозвішча асобы, яе электронную пошту і адрас карэспандэнцыі, на які будуць дасланыя квіткі.
Для ўдзельнікаў з Беларусі абавязкова наяўнасць візы. Даезд і прыезд трэба арганізаваць прыватна.
Related items
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў