BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Вынікам «бітваў экстрасэнсаў» могуць стаць разбураныя жыцці»

Прагляд такіх перадач небяспечны і для вернікаў, і для атэістаў.

Тэлеканал «Беларусь 2» абвясціў аб правядзенні адкрытага кастынгу для «людзей з паранармальнымі здольнасцямі». Тэлебачанне запрашае экстрасэнсаў, варажбітак, магаў, чарадзеяў і прадказальнікаў прыняць удзел у праекце «Хачу ў тэлевізар. Экстрасэнсы». Патэнцыйным удзельнікам шоў прапануецца запоўніць анкету на сайце тэлеканала і выслаць яе на ТБ. Аўтары праекта гарантуюць «сапраўдныя выпрабаванні навапаказаным чараўнікам і экстрасэнсам».

Раней вернікі хрысціянскіх канфесій збіралі подпісы пад зваротам да кіраўніцтва тэлеканала аб зняцці з эфіру расійскай перадачы «Бітва экстрасэнсаў». Пад зваротам падпісваліся праваслаўныя, католікі і пратэстанты. Бо любая магія, нават так званая «белая», у тым ліку варожбы, - гэта сувязь чалавека не з Богам, а з д'яблам, які праз падобныя рэчы - здавалася б бяскрыўдныя - завалодвае душой чалавека.

- Такія перадачы прыносяць шкоду чалавеку. Людзей цягнуць у свет, які не дае нічога добрага, а наадварот, разбурае чалавечае сэрца. Такія перадачы могуць аказаць уплыў на псіхічна слабых людзей, а потым такім людзям вельмі цяжка дапамагчы. Гэта не забаўка, і жыццё чалавека - не забаўка. З хрысціянскага пункту гледжання, згодна Божым запаведзям нельга займацца такімі рэчамі, - кажа каталіцкі святар.

Акрамя таго, па словах ксяндза-экзарцыста, адкрыццё для дэманаў свайго жыцця - гэта цяжкія наступствы падобных «забаў» не толькі для вернікаў, але і атэістаў:

- Нават калі ты атэіст, гэта не значыць, што гульні з дэманамі пройдуць для цябе бясследна. У першую чаргу ад такіх забаў шкоду атрымлівае душа. Чалавек, які не прызнае Бога, - добрая прынада для сатаны.

- Бог стварыў чалавека свабодным, і таму Бог лічыцца з выбарам чалавека, бес - не. Ён можа часова дапамагчы чалавеку, але потым абавязкова забярэ тое, што даў: кар'еру, грошы, іншыя паслугі - верне сабе і плюс давядзе гэтага няшчаснага чалавека да трагічнай смерці, да самагубства, іншага сумнага фіналу. Яго «паслугі» каштуюць вельмі дорага, - папярэджвае экзарцыст.

У сваім служэнні святар неаднаразова сутыкаўся з апантанымі, якія пацярпелі ад уздзеяння злых духаў. Напрыклад, калі раней нехта ў сям'і займаўся магіяй, гадаў, «вылечваў» іншых людзей:

- 99% тых людзей, якія да мяне звяртаюцца, патрабуюць малітвы вызвалення. Гэта людзі, якія непасрэдна мелі кантакт з рознымі варажбіткамі, знахаркамі.

Нядаўна ў Каталіцкай царкве праходзілі «Набажэнствы перапрашэння», якія з'яўляліся, у тым ліку, пэўным экзарцызмам - выгнаннем злых духаў для ўсяго беларускага народа. Хрысціяне прасілі прабачэння за веру людзей у забабоны і варожбы, за праклёны і шуканне дапамогі ў нячыстых сілаў.

Last modified onПятніца, 02 Верасень 2016 16:11
Каментары   
0 #1 Иван 2016-09-02 22:16
Банально хотят задурить людям голову,чтоб о реальных проблемах не думали,и еще больше общество в пропасть катят...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць