BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Да закрыцця Брамаў Міласэрнасці ў касцёлах засталося менш за 10 дзён

Да 13 лістапада яшчэ ёсць час атрымаць індульгенцыю за сябе ці за памерлага.

Завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле і закрыццё Брамаў Міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме адбудзецца 20 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету.

У Беларусі, як і ва ўсіх краінах свету, закрыццё Святых Дзвярэй на завяршэнне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў  катэдрах і юбілейных святынях пройдзе 13 лістапада. Нагадаем, да гэтай даты яшчэ ёсць час прайсці праз Брамы Міласэрнасці і атрымаць індульгенцыю за сябе ці за памерлага.

Прапануем вашай увазе расклад закрыцця Брамаў Міласэрнасці ў святынях Беларусі.

Віцебская дыяцэзія:

  • Віцебск, катэдральная парафія Езуса Міласэрнага — 9.30 (з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча)
  • Браслаў, санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў — 11.00 (з удзелам кс. Францішка Кіселя)

Гродзенская дыяцэзія:

  • Гродна, катэдральная парафія Св. Францішка Ксаверыя — 12.00 (з удзелам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча)
  • Ліда, парафія Узвышэння Святога Крыжа (фара) — 13.00 (з удзелам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага)
  • Тракелі, санктуарый Маці Божай Тракельскай — св. Імша з нагоды закрыцця Святых Дзвярэй ў 10.00 і 13.00
  • Гудагай, санктуарый Маці Божай Гудагайскай — 15.00 (з удзелам біскупскага вікарыя кс. Юзафа Багдзевіча)
  • Рось, санктуарый Езуса Журботнага — інфармацыя будзе дададзена

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

  • Мінск, архікатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі (архікатэдра) — 13.00 з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
  • Магілёў, катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава — 11.00 (з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB)
  • Будслаў, Нацыянальны санктуарый Маці Божай Апякункі Беларусі — 12.00 (з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага)

Пінская дыяцэзія:

  • Пінск, катэдральная парафія Унеўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — 8.30 (з удзелам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі)
  • Лагішын, санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся — 10.00 (з удзелам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі)
  • Баранавічы, парафія Узвышэння Святога Крыжа — 11.00 (святая Імша) і закрыццё Брамаў Міласэрнасці з удзелам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі)
  • Брэст, парафія Узвышэння Святога Крыжа — 18.00 (з удзелам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі)
  • Бяроза, парафія Найсвяцейшай Тройцы — 9.00 (з удзелам біскупскага дэлегата кс. Адама Дынака)
  • Іванава, парафія Узвышэння Святога Крыжа — 10.00 (з удзелам біскупскага дэлегата кс. Андрэя Рылкі)
  • Гомель, парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі — 9.00 (з удзелам дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца)

Сatholic.by

Last modified onНядзеля, 13 Лістапад 2016 18:27
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць