Каталіцкія і праваслаўныя іерархі ўдзельнічалі ў адкрыцці Саборнай мячэці ў Мінску
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
На адкрыцці таксама прысутнічалі праваслаўныя лідары.
У Мінску 11 лістапада адкрылі першую ў сталіцы Беларусі мячэць. Урачыстае адкрыццё месца малітвы мусульман узначалілі прэзідэнт Беларусі і турэцкі лідар Рэджэп Эрдаган. На цырымонію адкрыцця прыйшлі больш за 250 запрошаных, у ліку якіх і каталіцкія іерархі - Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама мэр Мінска Андрэй Шорац, міністр культуры Барыс Святлоў, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, мусульманскія старэйшыны з рэгіёнаў.
Мінская саборная мячэць - дакладная копія той, якая была разбурана яшчэ ў савецкія часы. Узнаўлялі яе больш за 10 гадоў. Доўгі час вернікі маліліся ў пераробленым пад святыню будаўнічай бытоўцы. Новая святыня - адзіная на сёння мячэць у беларускай сталіцы. Яна змяшчае да 750 чалавек.
Галоўны муфтый Беларусі Абу-Бекір Шабановіч назваў адкрыццё святыні гістарычнай падзеяй. Мусульмане з’явіліся на беларускай зямлі яшчэ ў XIV ст. Краіна здаўна славіцца традыцыямі верацярпімасці, узаемнай павагі паміж людзьмі розных канфесій і нацыянальнасцяў.
Related items
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску