BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларускія іконы XVII-XVIII стагоддзяў выставяць у Іспаніі

Шэдэўры старажытнабеларускага мастацтва ўпершыню выставяць за мяжой.

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прадставіць у Іспаніі выставу беларускіх абразоў XVII-XVIII стагоддзяў. Экспазіцыя «Сакрамэнт часу і духу. Апосталы і прарокі» будзе прымеркавана да адкрыцця пасольства Беларусі ў гэтай краіне. Выстава пачне працу ў Доме-музеі Эль-Грэка ў Таледа 16 снежня і будзе доўжыцца да 12 сакавіка 2017 года.

Гаворка ідзе аб праваслаўных абразах, на якіх намаляваныя вядомыя святыя, у тым ліку апосталы Пётр і Павел, св. Мікалай. Адзначаецца, што гэтыя шэдэўры старажытнабеларускага мастацтва раней ніколі не выстаўляліся за межамі Беларусі.

Нагадаем, раней выстава старажытных беларускіх абразоў з фонду Нацыянальнага мастацкага музея, каталіцкіх і праваслаўных, была арганізавана ў музеі Ватыкана.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць