BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Перамога Царквы: Мінздар прыбраў са свайго праекта абзац «аб крыжыках»

Міністэрства адказала БПЦ, што прапановы і заўвагі улічаныя.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыслухалася да заўваг іерархаў Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў, якія выступілі з адкрытымі лістамі аб праекце пастановы пра нормы медыцынскай этыкі і дэанталогіі. Мінздар прыбраў з праекта скандальны абзац аб забароне медыкам «відавочнай дэманстрацыі сваёй рэлігійнай прыналежнасці і адкрытага нашэння рэлігійных знакаў і сімвалаў».

Гэта вынікае з ліста Міністэрства аховы здароўя ў адрас Беларускай праваслаўнай царквы. Міністэрства адказала Мітрапаліту Паўлу, што прапановы і заўвагі Царквы прыняты пад увагу i абзац аб рэлігійнай прыналежнасці будзе выключаны з праекта.

- Мы згодныя з тым, што медработнікі павінны выконваць межы разумнага ў выкарыстанні імі рэлігійнай сімволікі, каб не выклікаць у сваіх калегаў або пацыентаў адчуванні навязвання ім тых ці іншых рэлігійных поглядаў. Аднак мы лічым, што абмеркаванне нароўні з вонкавым абліччам лекара (даўжыня халата, наяўнасць упрыгожванняў і г.д.) прыкмет яго рэлігійнай прыналежнасці багата неразуменнем і злоўжываннем на месцах, - пісаў Мітрапаліт Павел.

Пакуль не паведамляецца, ці паступіў з Міністэрства аховы здароўя адказ на аналагічны зварот кіраўніка Каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

- Я не ведаю, куды мы вяртаемся. Можна адкрыта насіць значок прыналежнасці да партыі, грамадскай арганізацыі, а значок прыналежнасці да сваёй рэлігіі - нельга. Рэкламы піва, алкаголю і тытуню дапушчальныя, а рэлігійны сімвал - не! Гэта ні што іншае, як дыскрымінацыя вернікаў, - заявіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Last modified onСубота, 31 Снежань 2016 13:27
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць