30 юнакоў удзельнічаюць у сустрэчы міністрантаў у Пінску [фота]
- Written by Андрэй БАГДАНОВІЧ
- Published in Царква
- Add new comment
Для хлопцаў ладзяць канферэнцыі, гульні, працу ў групах.
Чарговая сустрэча міністрантаў распачалася 3-ага студзеня ў Пінскай духоўнай семінарыі. Маладыя людзі сабраліся, каб на працягу амаль трох дзён разважаць над сваім пакліканнем, развіваць і паглыбляць свае веды аб літургіі і служэнні пры алтары. Праводзіць сустрэчу ксёндз Павел Рудзьман, адказны за працу з моладдзю і пакліканні ў Пінскай дыяцэзіі.
На працягу дня хлопцы маюць магчымасць удзелу ў канферэнцыях, крэатыўнай працы ў групах, малітве, вясёлых конкурсах і гульнях, а таксама могуць проста пазнаёміцца і праводзіць час разам. Такія сустрэчы праходзяць ў семінарыі рэгулярна, звычайна ў час школьных канікулаў, калі ў міністрантаў больш вольнага часу. У гэтай сустрэчы, якая працягнецца да 5-ага студзеня, прымаюць удзел 30 юнакоў з розных парафій Пінскай дыяцэзіі.
Related items
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва