У многіх краінах свету моляцца аб хворым на рак бацьку 18 дзяцей
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Хасэ Марыю ведаюць і ў Беларусі - ён прыязджаў з жонкай Розай.
У Вялікі пост, які пачаўся ў католікаў 1 сакавіка, мільёны людзей адчуваюць рэальныя фізічныя пакуты, і многія злучаюцца ў сваіх муках з пакутай Ісуса Хрыста. У краінах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, ў Афрыцы, ЗША, Азіі і Еўропе многія каталіцкія сем'і моляцца аб дары выздараўлення, Божай падтрымцы і ласцы для бацькі 18 дзяцей з Іспаніі. Гэта Хасэ Марыя Пасціга, які нядаўна паспеў наведаць Беларусь разам са сваёй жонкай Розай, каб прэзентаваць кнігу «Як жыць шчасліва ў сям'і з 1,2,3... дзецьмі?» і прадставіць курсы Міжнароднай федэрацыі сем'яў (IFFD). Тады ён таксама перажываў праблемы са здароўем пасля аперацыі.
Нядаўна ў Хасэ Марыі выявілі цяжкую форму раку, ён адчувае велізарныя пакуты і цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Сужэнцы неслі служэнне сем'ям у многіх краінах па ўсім свеце, таму іх ведаюць і любяць у розных кутках Зямлі, моляцца за іх. Заклікаем і беларускія сем'і да малітвы за Хасэ Марыю.
Media
Related items
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць