BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

РПЦ будзе адзначаць дзень св. Патрыка і яшчэ некалькіх каталіцкіх святых

У праваслаўны месяцаслоў уключылі кананізаваных да 1054 года.

Руская праваслаўная царква прыняла рашэнне аб уключэнні ў свой царкоўны месяцаслоў каля паўтара дзесятка святых заходняй галіны хрысціянства, у тым ліку - вядомага каталіцкага падзвіжніка - святога Патрыка. Як паведамляе расійская прэса са спасылкай на кіраўніка сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах царквы з грамадствам і СМІ Уладзіміра Лягойду, такое рашэнне прыняў Сінод РПЦ. Пры гэтым тлумачыцца, што ў месяцаслоў уключылі тых некаторых святых, якія былі кананізаваныя Рымам да падзелу паўсюднай Царквы на Заходнюю і Усходнюю ў 1054 годзе.

У Каталіцкай царкве святога Патрыка, біскупа, апекуна Ірландыі, узгадваюць 17 сакавіка, у дзень яго смерці, то бок нараджэння для Неба. Аднак у РПЦ, якая жыве па старым стылі, дзень успаміна святога Патрыка прыпадае на 30 сакавіка.

Святога Патрыка называюць апосталам Ірландыі. Ён нарадзіўся каля 385 – 390 гг. у рымскай Брытаніі ў сям’і вайскоўца, які пазней стаў дыяканам. Ва ўзросце 16 гадоў Патрык трапіў у палон да піратаў, якія вывезлі яго ў Ірландыю і там прадалі ў рабства. Падчас гэтага прымусовага прабывання на Зялёным Востраве ён захапіўся аскетычным жыццём і вырашыў прысвяціць свой лёс Богу. Уцёкшы праз шэсць гадоў на кантынент, Патрык стаў манахам і дапоўніў сваю адукацыю ў розных кляштарах.

Каля 432 г. быў пасвечаны ў біскупы і вярнуўся ў Ірландыю. Ён навярнуў у веру большасць мясцовых валадароў, пры падтрымцы якіх працягваў сваю місійную дзейнасць па ўсёй Ірландыі. Ён засноўваў кляштары, касцёлы і школы, а каля 440 г. сярод аднаго з язычніцкіх плямёнаў арганізаваў першае біскупства. Дзейнасць святога выклікала моцнае супраціўленне з боку язычнікаў-друідаў, а таксама з боку некаторых рыцараў, якія займаліся разбоем на Зялёным Востраве. Дата смерці святога дакладна невядомая, як невядома і месца яго пахавання. На свята Патрыка ў Ірландыі носяць на адзенні трохпялёсткавы лісток канюшыны, з дапамогаю якога святы тлумачыў язычнікам таямніцу Святой Тройцы.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць