BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

1,5 тыс. удзельнікаў сабралі каталіцкія Дні моладзі ў Навагрудку

Канцэрт праслаўлення Бога прайшоў на цэнтральнай плошчы горада.

6-8 траўня ў Навагрудку прайшлі XXIV каталіцкія Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. У маштабным свяце ўдзельнічалі каля 1,5 тыс. маладых людзей, у тым ліку з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі, а таксама група нігерыйскі студэнтаў. Цяперашнія Дні моладзі прайшлі пад дэвізам "Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю". Праз гэтыя словы арганізатары хочуць паказаць маладым людзям, якую вялікую ролю ў іх жыцці павінна адыгрываць Найсвяцейшая Панна Марыя.

У праграме дыяцэзіяльных дзён моладзі былі не толькі малітвы і канферэнцыі, але і хрысціянскія дыскатэкі, канцэрты з ўдзелам каталіцкіх груп. Увечары такі канцэрт праслаўлення Бога прайшоў на цэнтральнай плошчы Навагрудка, сабраўшы не толькі ўдзельнікаў Дзён моладзі, але і жыхароў горада. Відэа з канцэрту апублікаваў кс. Юрый Марціновіч на сваёй старонцы ў ВК, а таксама група "Скаўты FSЕ Гомель". Фота глядзіце ў групе Grodnensis.

Тым часам маладыя людзі, якія не паспелі пазнаёміцца пры сустрэчы, ужо пачалі шукаць адзін аднаго праз сацсеткі. Напрыклад, у групе «Ищу тебя Гродно» апублікавана аб'ява: «Шукаю дзяўчыну, была ў Наваградку на ДДМ, сама з Гродна, сустрэліся каля касцёла, ты са мной павіталася, была з 3 сяброўкамі. Было гэта 06.05.17 прыкладна ў 23.12». Аб'ява прагледжана болей 2,5 тыс. разоў, але адказ хлопцу пакуль не паступіў.

Media

Last modified onПанядзелак, 08 Май 2017 23:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць