Беларускі дуэт католіка і праваслаўнай прайшоў у фінал «Еўрабачання»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
NaviBand упэўненыя, што ўвайсці ў лік лепшых ім дапамагла родная мова.
Упершыню за апошнія гады песня ад Беларусі прайшла ў фінал папулярнага конкурсу «Еўрабачанне». 11 траўня ў паўфінале конкурсу, які ў 2017 годзе праходзіць у Кіеве, выступіў дуэт NaviBand (Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка) з песняй на беларускай мове «Гісторыя майго жыцця» (раней удзельнікі конкурсу ад Беларусі спявалі па-ангельску). Як стала вядома па выніках галасавання, беларусы апынуліся ў ліку лепшых выканаўцаў і прайшлі ў фінал, які адбудзецца 13 траўня ў сталіцы Украіны.
Як лічаць удзельнікі дуэта, яны змаглі даказаць, што беларуская мова мае сілу, і спадзяюцца, што іх паспяховае выступленне акажа ўплыў на беларускую моладзь:
- Трэба карыстацца нашай прыгожай мовай і верыць у Беларусь: у нашу гісторыю, нашу сілу. Яна ў нас ёсць. І падтрымліваць адзін аднаго.
Дуэт NaviBand - міжканфесійны: Ксенія - праваслаўная, а Арцём - католік. Абодва выхоўваліся ў сем'ях вернікаў. У многіх песнях NaviBand ёсць хрысціянскі сэнс. А напярэдадні конкурсу дуэт зрабіў фотасесію з Бібліяй Францыска Скарыны.
Media
Related items
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак