Першую камунію ў Светлагорску прынялі чатыры дзяўчынкі [фота]
- Written by с. Таццяна ХАЛАПУК
- Published in Царква
- Add new comment
Пробашч запрасіў памятаць аб спатканні з Езусам на Імшы і малітве.
28 траўня ў касцёле Светлагорска адзначылі свята Першай Камуніі, якую прымалі чатыры дзяўчынкі, і заканчэнне чарговага катэхетычнага года. Гэта свята зграмадзіла шмат людзей у касцёле, асабліва бацькоў і дзяцей, і іх гасцей, якія перажывалі вялікую радасць з прыняцця першы раз у сваім жыцці Езуса пад відам хлеба. А таксама гэта была падзяка Богу за чарговы год пазнавання Яго любові на занятках катэхезы і час даручыць Божаму Провіду перыяд адпачынку. Але гэта не азначае, што надыходзіць час адпачынку ад Бога, бо Ён яго не мае. Гэта час прыбліжэння да Яго ў іншым спосабе. Бог, найлепшы Тата, заўсёды чакае сваіх дзяцей, дзе б яны не знаходзіліся. Пробашч запрашаў памятаць аб нядзельным спатканні з Езусам на Святой Імшы і штодзённай малітве.
Пасля свята дзяцей і іх бацькоў чакаў салодкі сюрпрыз, каб яны пасмакавалі як добра і салодка прыбываць з Богам, і каб кожны мог адчуць сябе Божым Дзіцём, бо 1 чэрвеня - Дзень дзіцяці.
Related items
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну