BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На месцы спаленага касцёла ў Клюшчанах пабудуюць капліцу

Біскуп Аляксандр Кашкевіч абвясціў збор сродкаў сярод вернікаў дыяцэзіі.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выдаў распараджэнне аб зборы матэрыяльных сродкаў на будову новай капліцы ў Клюшчанах (Астравецкі дэканат) на месцы спаленага старадаўняга касцёла Св. Яўхіма. Святыня з амаль 300-гадовай гісторыяй згарэла дашчэнту сёлета 6 чэрвеня. Асноўная версія - няспраўнасць электрасетак і электраабсталявання.

Збор ахвяраванняў ва ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе ў нядзелю 6 жніўня.

- Ад імя клюшчанскіх вернікаў звяртаюся да вас з просьбай быць салідарнымі і сабраць ахвяраванні на будову капліцы, якая павінна з'явіцца на месцы страчанага касцёла, - заахвочвае біскуп Кашкевіч у распараджэнні, якое цытуе grodnensis.by.

Касцёл у Клюшчанах пабудаваны ў 1726 годзе. Быў зачынены ў 1948 годзе, у 1990 - вернуты i адбудаваны. У 1993 годзе - рэкансэкраваны. У апошнія часы святыня па нядзелях і святах збірала каля 150 вернікаў з больш чым дзесяці навакольных вёсак.

Касцёл у Клюшчанах — месца, дзе нёс служэнне кс. Канстанцін (Кастанты) Стэповіч (паэтычны псеўданім — Казімір Сваяк). Якраз у гэтым касцёле ў 1915 годзе ён прамовіў адно з першых сваіх казанняў на беларускай мове, што ў той час было ў навінку.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць