BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Абвешчаны збор сродкаў на будаўніцтва касцёла ў Клюшчанах

Новы храм замест згарэлага спадзяецца пабудаваць парафія са 148 чалавек.

Рымска-каталіцкая парафія ў Клюшчанах (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці) адкрыў рахунак для ахвяраванняў на будаўніцтва новага храма. Нагадаем, старадаўні драўляны касцёл Святога Яўхіма тут згарэў у чэрвені 2017 года.

Парафія складае ўсяго 148 чалавек, усе яны не змогуць сабраць неабходныя сродкі. У іншых парафіях Гродзенскай дыяцэзіі збор грошай ужо прайшоў, але сродкаў ўсё адно не хапае. Таму вернікі просяць адгукнуцца ўсіх людзей добрай волі і ўнесці свой пасільны ўнёсак у будаўніцтва святыні. Ахвяраванні можна пералічваць на рахунак: філіял ААТ Белаграпрамбанк Гродзенскае абласное ўпраўленне
№ BY05BAPB30154727600140000000 БИК BAPBBY24457

Згарэлы касцёл быў пабудаваны ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 года, калі быў закрыты савецкай уладай. У 1990-я яго аднавілі і адбудавалі. Паўторнае пасвячэнне святыні адбылося ў 1993 годзе.

Касцёл у Клюшчанах — месца, дзе нёс служэнне кс. Канстанцін (Кастанты) Стэповіч (паэтычны псеўданім — Казімір Сваяк). Якраз у гэтым касцёле ў 1915 годзе ён прамовіў адно з першых сваіх казанняў на беларускай мове, што ў той час было ў навінку.

У клюшчанскай парафіі Казімір Сваяк арганізаваў парафіяльны хор, у якім іграў на скрыпцы і спяваў. Таксама дзякуючы намаганням святара ў наваколлі была арганізавана праца некалькіх школ з беларускай мовай навучання.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць