Каталіцкія біскупы Еўропы ў Мінску абмяркуюць тэму моладзі
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Сярод гасцей сустрэчы - прэзідэнт Беларусі і кіраўнік Праваслаўнай царквы.
27 верасня - 1 кастрычніка ў Мінску адбудзецца штогадовае Пленарнае пасяджэнне Рады еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый Каталіцкай царквы, у якім прымуць удзел кіраўнікі ўсіх біскупскіх канферэнцый, якія прадстаўляюць 45 краін кантынента.
- Упершыню ў гісторыі Пленарная асамблея накіроўваецца ў Беларусь для сустрэчы з мясцовай каталіцкай супольнасцю - па запрашэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. У якасці сведчання важнасці сустрэчы на першым пасяджэнні будуць прысутнічаць Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, віцэ-прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко, мэр Мінска Андрэй Шорац і прадстаўнікі іншых рэлігій, якія прысутнічаюць у краіне. Раніцай у чацвер, 28 верасня, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні ў аўдыторыі, - паведаміла Katolik.life прэс-служба Рады еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый.
У цэнтры ўвагі Пленарнага пасяджэння - тэма моладзі, у прыватнасці фігуры маладога чалавека сёння, яго жаданні, патрэбы, страхі, чаканні і адносіны, праблемы, якія сёння свет ставіць перад Каталіцкай Царквой у пастырскай працы і ў абвяшчэнні Евангелля гэтай катэгорыі людзей, якія складаюць будучыню Царквы.
Другая тэма Пленарнага пасяджэння будзе прысвечана Еўропе, у прыватнасці ўкладу і місіі Каталіцкай Царквы ў будаўніцтва еўрапейскага агульнага дома. У Мінску прэзідэнты біскупскіх канферэнцый абмяркуюць, як абвяшчаць Евангелле Хрыста ў Еўропе.
Пленарная асамблея завершыцца ў нядзелю 1 кастрычніка з удзелам біскупаў, падзеленых на групы, у імшах у розных парафіях у Мінску з мэтай садзейнічання сустрэчы з мясцовай супольнасцю.
Вынікам пленарнага пасяджэння стане заключны дакумент, змест якога будзе прыняты пад увагу пры падрыхтоўцы наступнага Сінода Біскупаў па пытаннях моладзі, які пройдзе ў Рыме ў жніўні 2018 г.
Related items
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня