У Мінску прэзентавалі наноў выданую кішэнную кнігу Скарыны
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У кнізе 217 старонак, на якіх акрамя сучасных тэкстаў прыведзена факсімільнае ўзнаўленне «Кнігі Юдзіфі».
23 верасня ў мінскай кнігарні «Светач» адбылася прэзентацыя мініяцюрнага выдання «Кнігі Юдзіфі» Францішка Скарыны, выпушчанай сёлета ў Баку. У прэзентацыі прынялі ўдзел ініцыятар выдання - заснавальнік Музея мініяцюрнай кнігі ў г. Баку Зарыфа Салахава, аўтары тэкстаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша і загадчык аддзела бібліятэкі Галіна Кірэева, а таксама прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Пасольства Азербайджана ў Беларусі.
Як паведаміў у сваім Facebook Алесь Суша, кніга ўбачыла свет у выдавецтве «Indigo print house» у серыі «Кніжная спадчына Францішка Скарыны», дзякуючы ўдзелу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Кангрэса азербайджанскіх супольнасцяў Рэспублікі Беларусь.
У кнізе 217 старонак, на якіх акрамя сучасных тэкстаў прыведзена факсімільнае ўзнаўленне «Кнігі Юдзіфі», выдадзеннай Скарынам у Празе 9 лютага 1519 г. У прадмове да кнігі Скарына коратка выкладае гісторыю Асірыйскай, Вавілонскай і Персідскай дзяржаў, а таксама абставіны патрыятычнага ўчынку Юдзіфі. Кніга была выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Да гэтага часу захавалася 9 экзэмпляраў выдання.
«Кніга Юдзіфі» - старазапаветная біблейская кніга, якая апісвае гісторыю аб уратаванні ізраільскай удавой свайго горада ад нашэсця асірыйцаў.
Сёлетняя акцыя прымеркавана да 500-годдзя пачатку Скарынам беларускага кнігадрукавання. Нагадаем, першай беларускай друкаванай кнігай стала менавіта Біблія.
Media
Related items
-
Як у новым касцёле Гродна стваралі галоўную ікону з тысяч каменьчыкаў, паказаў майстар
-
«Бог ёсць». Беларуская актрыса і музыкант – пра тое, як перажыла смяротна небяспечную аперацыю
-
Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай