Выйшла новае выданне Бібліі для дзяцей на беларускай мове
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Кніга мае 40 ілюстраваных старонак, добрае афармленне і цвёрды пераплёт.
У хрысціянскай кніжнай краме «Дабравест» у Брэсце з'явілася ў продажы «Першая Біблія» - выданне для дзяцей на беларускай мове. Кніга мае 40 ілюстраваных старонак, добрае афармленне і цвёрды пераплёт. Кошт кнігі - 20 рублёў.
- Ніколі не бывае зарана, каб дзеткам даведацца, які цудоўны Бог! Бог стварыў свет і ўсё ў ім. Бог даў Абрагаму абяцанне і стрымаў яго. Калі прыйшоў Ісус, Бог паказаў Сваю любоў і сілу. Праз Свае цуды Ісус паказаў, што Ён прыйшоў ад Бога. Гэтыя дваццаць гісторый узятыя з Бібліі. І кожная з іх абвяшчае славу і вернасць Божую. А цяпер час для дзетак выправіцца ва ўласны жыццёвы шлях, шлях Божай любові і Ягонага Слова, - гавораць выдаўцы.
Замовіць кнігу можна на сайце clc-blagovest.by
Media
Related items
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Першыя сёлета масавыя шэсці католікаў прайшлі ў гарадах Беларусі
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць