BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Фотафакт: Новы Запавет па-беларуску ад Касцёла і БПЦ

Каталіцкая царква прадставіць сваёй першы афіцыйны пераклад 25 лістапада.

У суботу, 25 лістапада, у актавай зале Чырвонага касцёла ў Мінску пройдзе біблейскі сімпозіум «Слова Божае 1517 - 2017», падчас якога адбудзецца прэзентацыя першага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове. Сімпозіум пройдзе ў рамках святкавання 500-годдзя выдання першай друкаванай беларускай кнігі - Бібліі Францішка Скарыны. Пачатак сімпозіума а 10-й. Урачыстая імша, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, адбудзецца ў 12.00. А 19 снежня ў 16 гадзін прэзентацыя адбудзецца ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Нагадаем, нядаўна свой варыянт перакладу Новага Запавету на беларускую мову прадставіла Беларуская праваслаўная царква. Праца вялася 25 гадоў, пераклад быў зроблены са старажытнагрэцкага тэксту.

Таксама абноўлены беларускі пераклад Новага Запавету падрыхтавалі спецыялісты Беларускага Біблейскага таварыства - на аснове рукапісаў каталіцкага святара Уладзіслава Чарняўскага.

У калажы скарыстаныя фота Catholic.by і Sputnik.by

Last modified onСубота, 25 Лістапад 2017 12:57
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць