У лідскім касцёле абвянчалі сужэнцаў ва ўзросце 77 і 82 гадоў
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
«Пажаніліся, каб радасней было жыць, і перад Богам не грашыць».
У канцы лістапада ў лідскім каталіцкім храме Святой Сям'і прайшло незвычайнае вянчанне. Шлюб на Нябёсах быў заключаны паміж сужэнцамі Даміцэляй Вараноўскай і Станіславам Колышка. Нявесце - 77 гадоў, а жаніху - 82 гады!
«Маладыя» пазнаёміліся мінулым летам у парку на танцах. Станіслаў Янавіч ужо больш за 10 гадоў як удавец, а Даміцэля Іванаўна яшчэ ні разу не была замужам. Сведкамі на незвычайным вяселлі былі дзеці нявесты, піша лідская раённая газета «Прынёманскія весці».
- Шляхі Гасподнія невыведныя. Калі за 80 гадоў пераваліла - з'явілася двое дзяцей! І адразу дарослых! - узрадаваўся сваёй жаніцьбе Станіслаў Янавіч. - Сэрца заўсёды маладое! У любым узросце хочацца цяпла, падтрымкі, ласкі. У пустой кватэры на старасці гадоў аднаму - хоць ваўком вый! А тут ёсць каму падлячыць, пакарміць, добрае слова сказаць.
Даміцэля Іванаўна дадае:
- Пажаніліся, каб радасней было жыць, і перад Богам не грашыць, - трэба, каб муж і жонка ў шлюбе былі. Я думаю, наш ксёндз не прыме ў касцёл на адпяванне нябожчыка, калі ён не быў у шлюбе пры жыцці. А наогул, са Станіславам я, нарэшце, проста спакойна зажыла, дзеля сябе.
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы