Пачалася рэгістрацыя на Сусветныя дні моладзі ў Панаме
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Першым на форум каталіцкай моладзі свету сімвалічна зарэгістраваўся Папа Францішак.
Папа даў пачатак рэгістрацыі на Сусветныя дні моладзі. 11 лютага 2018 г. ён, у прысутнасці юнака і дзяўчыны, зарэгістраваўся як удзельнік моладзевага форуму. Гэта адбылося перад натоўпамі вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра на малітве “Анёл Панскі”.
“Сёння мы адкрываем рэгістрацыю на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Панаме ў студзені 2019 г. Таксама і я, у прысутнасці двух маладых людзей, зараз зарэгіструюся он-лайн з дапамогай планшэту. (...) Запрашаю ўсіх маладых людзей свету перажыць з верай і энтузіязмам гэту падзею ласкі і братэрства, збіраючыся ў Панаме або прымаючы ўдзел у ёй у сваіх супольнасцях”, - сказаў Пантыфік.
34-я Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 г. пад дэвізам “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38). Традыцыйныя дні ў дыяцэзіях, запланаваныя на 17-21 студзеня, будуць арганізаваны на тэрыторыі Панамы, Коста-Рыкі і Нікарагуа, перадае be.radiovaticana.va.
Перад пачаткам рэгістрацыі таксама арцыбіскуп Панамы Хасэ-Дамінга Ульёа Менд’ета запрасіў маладых людзей на форум у Цэнтральную Амерыку. Гэтая падзея, на яго думку, павінна даць шанс моладзі з усяго свету пазнаёміцца з жыццём сваіх аднагодкаў.
“Беднасць, міграцыя, злоўжыванне наркотыкамі і гандаль людзьмі – гэта з’явы, якія ўплываюць на наш рэгіён”, - сказаў іерарх. Ён лічыць, што беднасць не павінна ўспрымацца толькі як нешта страшнае і дрэннае, яна можа стаць стваральнай сілай, калі адпавядае салідарнасці. Галоўнымі пунктамі сустрэчы арцыбіскуп назваў захаванне стварэння, жыццёвыя абставіны моладзі і яе пакліканне для будучыні свету.
Рэгістрацыя на СДМ адкрыта на старонцы www.panama2019.pa - тут таксама размешчана ўся інфармацыя аб сустрэчы.
Related items
- Правілы прызнання цудоўных з'яў змянілі ў Ватыкане
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне