Флэшмоб у сацсетках пачалі на Вялікі пост - #беларускіякрыжы
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Далучацца запрашаюць вернікаў, вандроўнікаў і краязнаўцаў.
Каталіцкі вернік з Віцебшчыны Кастусь Шыталь прапанаваў хрысціянам розных канфесій, вандроўнікам і краязнаўцам далучыцца да флэшмобу ў сацыяльных сетках, які ён пачаў некалькі дзён таму, - #беларускіякрыжы - і такім чынам разам інтэрактыўна перажываць Вялікі пост.
- Зараз, калі ў каталікоў і праваслаўных Вялікі пост, і вернікі ўспамінаюць пакуты Збавіцеля, я вырашыў публікаваць на сваёй старонцы выявы Укрыжавання са свайго краю пад хэштэгам #беларускіякрыжы, - тлумачыць Кастусь Шыталь. - Запрашаю іншых вандроўнікаў і краязнаўцаў далучацца да гэтага, не ведаю як то назваць, флэшмобу-не-флэшмобу.
Адзін з крыжоў, фота якога апублікаваў вернік на сваёй старонцы, - крыж каля вёскі Завараты Глыбоцкага раёна 1884 году.
Media
Related items
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле