BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У вясковым касцёле на Віцебшчыне пройдзе ўрачыстая служба з удзелам дудароў

Міжнародны дударскі фэст з гасцямі з Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Латвіі, Бельгіі, Сербіі і Харватыі пройдзе ў Глыбокім [відэа]

Глыбокае запрашае на другі фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі Рэй - 2018”, які сёлета адбудзецца 4-6 траўня. Свята дуды пройдзе пад міжнародны акампанемент запрошаных гасцей з розных дударскіх рэгіёнаў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Латвіі, Бельгіі, Сербіі і Харватыі.

У адрозненні ад дэбютнага фэсту, сёлета падзея стане ажно трохдзённай і абяцае сабраць шматлікіх прыхільнікаў гэтага старажытнага беларускага інструмента, паведамілі Katolik.life арганізатары.

Назва фестывалю ўзятая з верша Янкі Купалы: Важна рэй Ігнат Буйніцкі/Ў танцах нашых водзіць,/Аж здаецца – усё чыста/Хадыром з ім ходзіць… Пад дуду і пад цымбалы/Топне, прыспявае.../Сцеражыцеся, ўсе людзі:/Беларус гуляе! Верш Янкі Купалы прысвечаны Ігнату Буйніцкаму, заснавальніку першай беларускай тэатральнай групы з Глыбоччыны, у складзе якой быў між іншым дудар - Адам Шульга.

Дарэчы, падчас фэсту плануецца ўшанаванне памяці Ігната Буйніцкага і Адама Шульгі як у Глыбокім, падчас адкрыцця фэсту на Алеі славутых землякоў, так і на малой радзіме - у вёсцы Празарокі.

- Падзея адбудзецца ў межах больш маштабнай працы па адраджэнні дуды ў адным з найбольш дударскіх рэгіёнаў Беларусі і Паазер’я. Запланаваныя шматлікія канцэрты, парады, выставы і іншыя мерапрыемствы, падчас якіх рэй будзе весці менавіта беларуская дуда, - дадалі арганізатары.

На закрыццё фэсту ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Удзела пройдзе ўрачыстая служба з акампанементам дудароў.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць