BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У цэнтры Гродна католікі правядуць працэсію на Пальмавую нядзелю

Сярод удзельнікаў будзе конкурс вербаў. А напярэдадні, 24 сакавіка - гарадскі Крыжовы шлях.

25 сакавіка, калі католікі будуць адзначаць Пальмавую (Вербную) нядзелю, у Гродне адбудзецца працэсія з вербамі. Ды ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы, што пачнецца пасля працэсіі, запрашаецца моладзь Гродзенскай дыяцэзіі.

Працэсія традыцыйна праводзіцца ў памяць аб Урачыстым уваходзе Езуса Хрыста ў Ерусалім напярэдадні Яго арышту і Укрыжавання. Пачатак працэсіі ў Гродне - у 13.00 на бернардынскім узгорку. Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да кафедральнага сабору св. Францыска Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць імшу.

Усім удзельнікам трэба ўзяць з сабой вербы. Як і ў мінулыя гады, будзе праходзіць своеасаблівы "конкурс вербаў". Кожная гродзенская парафія, а таксама моладзевыя арганізацыі будуць прэзентаваць свае святочныя вербы.

Напярэдадні, у суботу 24 сакавіка, у Гродне пройдзе гарадскі Крыжовы шлях. Пачатак - пасля святой Імшы ў 19.00 у катэдральным касцёле. Вернікі пройдуць вуліцамі горада (па Савецкай плошчы да бернардынскага ўзгорка), разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста. Удзельнікам просьба прынесці з сабой свечкі.

Grodnensis.by

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць