Гэта прыгожа: Крыжовы шлях на «Ашмянскую Галгофу» знялі з беспілотніка [відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Праз увесь горад мясцовыя католікі нясуць да гары вялізны крыж.
25 сакавіка, калі католікі адзначалі Пальмовую (Вербную) нядзелю, у беларускіх Ашмянах прайшоў незвычайны Крыжовы шлях. Напярэдадні Мукі Пана ашмянская каталіцкая супольнасць святога Арханёла Міхаіла занесла велізарны крыж на мясцовую «Галгофу». У 2018 годзе раённая газета зняла шэсце з квадракоптэра.
Традыцыйна ўжо больш за 20 гадоў Пальмавую нядзелю ў Ашмянах католікі сустракаюць такім асаблівым і выключным чынам - праз увесь горад ідуць да гары, якую мясцовыя завуць Галгофай. Непадалёк ад яе знаходзяцца рэшткі былога францішканскага касцёла.
Напярэдадні свята вырабляюць крыж, вышыня якога перавышае чатыры метры, масай звыш 4 цэнтнераў. Вернікі нясуць яго на плячах, не апускаючы на зямлю. Падчас Крыжовага шляху здзяйсняюць 14 прыпынкаў - столькі ж рабіў Езус падчас свайго ўзыходжання на Галгофу. Мясцовыя жыхары з асаблівай урачыстасцю афармляюць месцы гэтых прыпынкаў: выносяць на вуліцу сталы, засцілаюць іх святочнымі абрусамі, упрыгожваюць абразамі, кветкамі і дыванамі.
За многія гады на «Ашмянскай Галгофе» ўсталявалі ўжо некалькі такіх крыжоў.
Media
Related items
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці