Вялікдзень пад снегам і лёдам у Іркуцку - суперфоты!
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Сібірскі святар: «Гасподзь, вялікі гумарыст, падараваў сюрпрыз: мы ўвайшлі ў храм як снегавікі!»
У рымска-каталіцкай царкве Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў расійскім Іркуцку Вялікдзень сустракалі пад завеяй. У гэтай сібірскай парафіі служыць святар са Славакіі айцец Роберт Балек, які апублікаваў цудоўныя здымкі начнога Велікоднага шэсця з Найсвяцейшым Сакрамэнтам на сваёй старонцы ў Facebook:
- Гасподзь, вялікі гумарыст, падараваў сюрпрыз: калі мы ў трэці раз абышлі храм, снег з лёдам заляпіў нас так моцна, што мы ўвайшлі ў храм як снегавікі. Ніколі ў жыцці такое не адчуваў. Будзе што ўзгадаць і распавесці іншым пакаленням!
Нагадаем, Уваскрасенне Хрыстова у 2018 годзе католікі сустракалі 1 красавіка, калі таксама адзначаецца Дзень гумару. За 10 гадзін пост святара набраў каля 400 лайкаў.
Дарэчы, у Беларусі ў 2017 годзе многія сустракалі Вялікдзень пад завеяй [фота]
Media
Related items
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін