Галоўны трэнер «Зеніта» перад матчам у Туле наведаў Імшу
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Легенда італьянскага футбола маліўся разам з тульскімі католікамі.
- Сёння на Імшы ў нашай парафіі прысутнічаў легенда італьянскага футбола, галоўны трэнер піцерскага "Зеніта" Раберта Манчыні. Разам з намі ён маліўся і прыняў Камунію. Парафіянаў крануў той факт, што ўжо ў 14 гадзін пачынаўся матч з удзелам "Зеніта" і тульскага "Арсенала", але гэта не перашкодзіла католіку Манчыні ў 11 раніцы прыйсці на нядзельную Імшу, а перад гэтым даведацца наш расклад і адрас храма. Годны прыклад! - паведамляе ў сацсетцы група тульскіх католікаў.
22 красавіка ў Туле мясцовы «Арсенал» прымаў піцерскі «Зеніт» у рамках 27-га тура прэм'ер-лігі Расіі. Матч скончыўся ўнічыю з лікам 3:3.
Related items
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці