Фотафакт: з Пінскай семінарыі выйшлі два новыя святары
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Андрэю Бураку і Яўгену Баланёву ўдзяліў святарскае пасвячэнне Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
23 чэрвеня дыяканы Андрэй Бурак і Яўген Баланёў атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне. Абодва сёлета скончылі Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, распавёў Katolik.life а. Аркадзь Куляха OCD, духоўны айцец семінарыі.
Пасвячэнне адбылося падчас святой Імшы, якую служыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У свяце таксама ўдзельнічалі родныя Андрэя Бурака, які нарадзіўся ў Мінску.
А Яўген Баланёў родам з Прыморскага краю Расіі. Цікава, што хлопец быў бізнесмэнам і нечакана сустрэў Езуса Хрыста Ўваскрослага, атрымаў дар веры, прыняў хрост, а пасля вырашыў стаць святаром. Абодва новых святароў сталі прэзбітарамі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Нагадаем, нядаўна ў Пінску былі высвечаныя двое новых святароў.
Media
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд