BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Арган у Магілёве прэзентуюць 15 жніўня з удзелам пасла Ватыкана

Біскуп Аляксандр Яшэўскі запрашае на свята ўсіх жадаючых.

Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аднайменным касцёле ў Магілёве прэзентуюць механічны орган, які з гэтага часу будзе гучаць у святыні. Інструмент ужо сабраны і ўсталяваны, цяпер яго наладжваюць.

Пра арган у Магілёве Katolik.life ўжо распавядаў: да гэтага ён знаходзіўся ў храме галандскага Эйндховена. Інструмент выраблены ў гатычным стылі вядомым майстрам Леонам Верс Хуэрэн дэ Хэйт Хусэна ў 1928 годзе.

Урачыстасць у катэдральным касцёле Магілёва пачнецца 15 жніўня ў 18.30. Біскуп Аляксандр Яшэўскі стварыў адпаведную падзею ў Facebook і распавёў пра яе праграму: -

Адпустовую ўрачыстасць і абрад асвячэння ўзначаліць прадстаўнік Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь, Апостальскі Нунцый Арцыбіскуп Габар Пінтэр. Пасля Літургіі адбудзецца інаўгурацыйны канцэрт арганнай музыкі ў выкананні дацэнта кафедры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі спадара Уладзіміра Неўдаха, галоўнага арганіста мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Дзевы Марыі.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць