У Ватыкане за парнаграфію асуджаны былы супрацоўнік нунцыятуры ў ЗША
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Трыбунал Дзяржавы Ватыкан пакараў італьянскага святара пяццю гадамі.
Былы супрацоўнік Апостальскай нунцыятуры ў ЗША, 50-гадовы мансеньёр Карла Альбэрта Капэла, быў асуджаны на 5 гадоў турэмнага зняволення. Акрамя таго, святар павінен выплаціць штраф у памеры 5 тыс. еўра. Судовы працэс прайшоў 22-23 чэрвеня 2018 г.
Кс. Капэла быў арыштаваны 7 красавіка 2018 г., пасля таго, як пацвердзілася інфармацыя аб захоўванні і распаўсюджванні ім дзіцячай парнаграфіі, якую Апостальская Сталіца атрымала ад адпаведных амерыканскіх органаў. У ходзе расследавання, якое было праведзена Ватыканскай жандармерыяй, у смартфоне тагачаснага супрацоўніка нунцыятуры былі знойдзены фотаздымкі, відэаролікі і малюнкі з выявамі адпаведнага характару.
Падчас судовага працэсу мансеньёр Капэла цалкам прызнаў сваю віну. Ён распавёў, што пасля прызначэння ў Вашынгтон перажываў глыбокі духоўны крызіс. “Я вельмі шкадую, што гэта мая слабасць прычыніла боль маёй дыяцэзіі, Касцёлу, Апостальскай Сталіцы і маёй сям’і. Маю надзею, што гэта сітуацыя будзе разглядацца як падзенне на дарозе майго святарства, якое люблю яшчэ больш”, - сказаў святар у сваім апошнім слове і запэўніў у жаданні працягваць рэабілітацыйны шлях.
Related items
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня