У Еўропе зачыняюць сотні храмаў. Што рабіць?
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Толькі ў Нямеччыне за апошняе дзесяцігоддзе было зачынена 515 культавых будынкаў.
10 ліпеня Папская рада па культуры арганізуе аднадзённы форум, на якім абмяркуюць феномен узрастаючай колькасці месцаў культу, якія больш не выкарыстоўваюцца. Міжнародная канферэнцыя пад назвай: “Бог тут больш не жыве? Праца з месцамі культу і комплекснае кіраванне спадчынай Касцёла” арганізаваная сумесна ўзгаданай ватыканскай дыкастэрыяй, італьянскай біскупскай канферэнцыяй і Папскім грыгарыянскім універсітэтам.
Па словах арганізатараў, удзельнікі форуму зоймуцца пошукам рашэння сур’ёзнай і актуальнай, асабліва для Еўропы, праблемы закрыцця храмаў і іх новага прызначэння. Яны паспрабуюць адказаць на пытанне аб лепшым кіраванні касцёльнай культурнай спадчынай, якое з’яўляецца важным аспектам душпастырскай дзейнасці дыяцэзій.
Праблема закрыцця храмаў асабліва востра стаіць у Заходняй Еўропе. Так, напрыклад, у Францыі, у дыяцэзіі Рэксэм, паводле дадзеных французскай каталіцкай газеты “La Croix”, плануюць зачыніць 22 з 62 касцёлаў. Паводле звестак “Wall Street Journal”, у Германіі за апошняе дзесяцігоддзе было зачынена 515 культавых будынкаў. Не лепш ідуць справы ў Нідэрландах, да 2020 г. тут будзе выведзена з ужытку траціна касцёлаў.
Related items
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?