У Налібаках талакою збіраюць грошы на крыж пры дарозе
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Яго ўсталююць пры дарозе са Стоўбцаў. Патрэбна ўсяго 1 тысяча рублёў.
Католікі вядомай беларускай вёскі Налібакі ў Стаўпецкім раёне збіраюць грошы на крыж пры уездзе ў населены пункт. Неабходная сума - 1 тыс. рублёў. Калі сродкаў будзе сабрана больш, то яны пойдуць на добраўпарадкаванне гары Галгофы на налібацкіх могілках, паведамляюць арганізатары. Мясцовы пробашч кс. Мар’ян Шэршань падтрымаў ініцыятыву. Для крыжа ўжо набытая фігура Езуса Хрыста.
Гісторыя ўзнікнення Налібак звязаная з каталіцтвам. Паводле легенды, калі вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч цудам уратаваўся ад маланкі падчас палявання ў пушчы, ён загадаў пабудаваць на гэтым месцы капліцу. Сёння там знаходзіцца касцёл. Першая афіцыйная згадка пра Налібакі ў 1447 годзе таксама датычыць гісторыі парафіі.
- Католікі заўсёды ставілі крыжы на ўедзе ў свае мясцовасці. Так варта зрабіць і ў Налібаках, - дадаюць арганізатары. - У парафіі ўзнікла ініцыятыўная група, якай зоймецца зборам сродкаў на вялікі каталіцкі крыж.
Яго ўсталююць пры дарозе са Стоўбцаў. Дакладны выгляд і месца размяшчэння будзе абрана падчас галасавання. За збор сродкаў адказны Вячаслаў Мішук.
Кожнае ахвяраванне дакументуецца ў адмысловым сшытку з пячаткай парафіі. Ахвотныя ахвяраваць любую суму на крыж могуць скантактавацца са спадаром Мішуком па тэлефонах 8-029-777-3097 (МТС) і 8-029-304-4170 (Velcom). Грошы можна перадаць у Налібаках і ў Мінску.
Related items
-
«Чорны анёл» ля духавенства. Ці не прынясе матэрыяльная карысць духоўную шкоду?
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі