Ватыкан запусціў уласную версію PokemonGo - лавіць трэба святых
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Як і арыгінал, Follow JC Go выкарыстоўвае GPS для вызначэння пазіцыі карыстальніка ў горадзе.
Ватыкан запусціў уласную версію прыкладання PokemonGo, у якім гулец «ловіць» святых замест пакемонаў. Неабходна знайсці святога, правільна адказаць на некаторыя пытанні пра яго і затым дадаць яго/яе ў сваю электронную «каманду евангелізацыі». У дадатку Follow JC Go японскіх монстраў замянілі святымі і дабраславёнымі Каталіцкай царквы, а таксама біблейскімі персанажамі.
Як і арыгінал, Follow JC Go выкарыстоўвае GPS для вызначэння пазіцыі карыстальніка ў горадзе. Дадатак клапоціцца аб фізічным і духоўным здароўі гульца.
Напрыклад, калі ён апынаецца ля храма ў рэальным жыцці, гульня прапануе спыніцца і прамовіць малітву. А заробленую гульнявую валюту можна ахвяраваць на дабрачыннасць.
Дадатак быў распрацаваны кампаніяй Fundación Ramón Pané ў рамках падрыхтоўкі да каталіцкіх Сусветных днях моладзі, якія пройдуць у Панаме ў студзені 2019 года. Паводле неафіцыйнай інфармацыі італьянскай прэсы, Папу Рымскага Францішка зарэгістравалі як першага карыстальніка новай гульні.
Follow JC Go даступны бясплатна для прылад iOS і Android, але пакуль толькі на іспанскай мове. Неўзабаве распрацоўшчыкі абяцаюць укараніць і іншыя мовы. Тым часам рускамоўныя карыстальнікі Android ужо замінусавалі дадатак - як высветлілася ў каментарах, менавіта па прычыне адсутнасці выбару мовы.
Нагадаем, нядаўна ў Ватыкане заахвоцілі ствараць гульні і мабільныя дадаткі на тэму Евангелля >
Media
Related items
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах