У Мінску пройдзе Імша-рэквіем памяці ахвяраў галадамору і Курапатаў
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Для загінулых будуць прасіць Валадарства Нябеснага, а для жывых - святла веры
У пятніцу, 23 лістапада, у Чырвоным касцёле ў Мінску (каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены на пл. Незалежнасці) а 17-й гадзіне пройдзе святая Імша-рэквіем памяці загінуўшых ад галадамору ў СССР.
- І не толькі - мы маем Курапаты, маем іншыя праблемныя месцы нашай гісторыі. Няхай Гасподзь прыме загінуўшых у сваю хвалу, а нам дае святло веры. Бо самі бачыце, што ад недахопу веры чалавек звярэе, не цэніць ні жыцця бліжняга, ні свайго - ад гэтага ўзнікае п'янка, наркаманія, апушчанасць. Калі няма крылаў духоўных - ядзім, працуем, адпачываем, зноў ядзім і працуем - а які сэнс? - патлумачыў пробашч кс. Уладзіслаў Завальнюк.
У Імшы-рэквіеме прымуць удзел прадстаўнікі замежных амбасадаў у Беларусі, дадаў святар падчас агалошвання парафіяльных аб'яваў.
Ад голаду ў СССР у 1932-1933 гадах найбольш пацярпелі жыхары Украіны, а таксама - Беларусі, Расіі, Казахстану, Каўказу, Сібіры. На думку большасці гісторыкаў, прычынай узнікнення харчовага крызісу і голаду з-за недахопу хлеба і іншых прадуктаў стала прымусовая і рэпрэсіўная для сялян палітыка хлебанарыхтовак, якая праводзіцца камуністычнай уладай. Гэтая палітыка была прызнаная генацыдам - ад голаду тады памерлі, па розных адзнаках, да 8 мільёнаў чалавек.
Related items
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?