Светлагорскія парафіяне пакажуць Калядны спектакль у Жлобіне
- Written by с. Таццяна ХАЛАПУК
- Published in Царква
- Add new comment
Сёлета вернікі паставілі сцэнку «Заблуканая авечка» [фота]
Традыцыяй у светлагорскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа стала падрыхтоўка Каляднага спектакля на свята Божага Нараджэння. Сёлета вернікі паказалі пастаноўку «Заблуканая авечка».
Напачатку гледачам распавядаюць, чаму менавіта пастухі і авечкі займаюць важнае месца ў батлейцы, чаму гэты вобраз нам такі блізкі і родны. Менавіта гэта праца - пасвіць жывёлу - была характэрнай для качэўнікаў. І з гэтых людзей, якія вялі качавы лад жыцця, Бог выбраў сабе народ, народ Ізраэля. Слова “пастух”, а па-грэчаску “пастыр”, азначае службу, якая нараджаецца з любові, узрастае і дзейнічае праз любоў, а таксама вялікую адказнасць перад Богам за Яго статак. Слова “авечка” ў грэчаскай мове азначае “ісці наперадзе”, бо авечак вялі наперадзе перад большымі жывёламі. У Бібліі авечка з'яўляецца сімвалам лагоднасці і безабароннасці, і таго, хто патрабуе абароны. Кожны з нас - авечка з Божага статку, якая патрабуе дапамогі і апекі, бо мы сустракаем на жыццёвым шляху розныя выпрабаванні.
Таксама традыцыйна пасля прэм'еры ў Светлагорску спектакль прадстаўляюць у жлобінскім касцёле. Паказ запланаваны ў нядзелю Аб'яўлення Пана, 6 студзеня, а 9-й раніцы.
Related items
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца
-
Знакаміты касцёл у Кіеве абавязалі вярнуць вернікам – прынята канчатковае рашэнне
-
Святар з горыччу выказаўся пра сваё новае прызначэнне – вернікі адрэагавалі
-
Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль
-
Якім будзе новы касцёл у Магілёве, дзе і калі яго пабудуюць?