BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У касцёлах Беларусі праводзяць Крыжовы шлях перапрашэння за ўсе знявагі Крыжа

Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Тыя, хто імкнецца знішчыць хрысціянства, знішчае крыжы»

5 красавіка ў каталіцкіх храмах ўсёй Беларусі праводзяць Набажэнства Крыжовага шляху, каб перапрасіць за ўсе знявагі Крыжа на беларускай зямлі. Да гэтага заклікаў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у сувязі з сумнымі падзеямі ў Курапатах, дзе, на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных, улады знеслі тэхнікай 70 крыжоў, устаноўленых грамадскасцю.

- Тыя, хто імкнуўся знішчыць Хрыста, прыбілі Яго да крыжа, а тыя, хто імкнецца знішчыць хрысціянства, знішчае крыжы. На жаль, гісторыя нашай зямлі ведае шмат прыкладаў такога страшнага святатацтва, як знішчэнне крыжоў і храмаў, а памяць чалавечая захавала таксама і тое, які незайздросны лёс пазней спасціг найбольш апантаных «змагароў» з Укрыжаванай Любоўю, - цытуе іерарха Catholic.by.

У разважаннях падчас Набажэнства мітрапаліт параіў выкарыстоўваць словы, якія біскуп Аляксандр Яшэўскі размясціў на сваёй старонцы ў Facebook:

- Крыж - знак збаўлення кожнага чалавека Хрыстом! Крыж - знак бязмежнай любові Бога да чалавецтва! Так, як сёння аднесліся да Крыжоў у Курапатах, напаўняе сэрца болем, смуткам, пакідае шмат пытанняў і задумы аб будучыні нашай Бацькаўшчыны! Так рабіць нельга ў краіне, дзе ўсе прызнаюцца да нашых хрысціянскіх каранёў! Буць праслаўлены Крыж Хрыста Збаўцы!

Нагадаем, у Вялікі пост кожную пятніцу ў каталіцкіх храмах ладзяць Набажэнствы Крыжовага шляху, якія аднаўляюць ў памяці хрысціян асноўныя моманты пакут Крыжовага шляху Езуса Хрыста. Набажэнства складаецца з 14 стацый, якія ўяўляюць сабой успамін эпізодаў пакутаў Сына Божага, а таксама ўступлення і заканчэння. Традыцыйна на сценах каталіцкіх храмаў змяшчаюцца па перыметры чатырнаццаць абразоў ці скульптурных кампазіцый, адпаведных чатырнаццаці стацыям Крыжовага шляху. Такім чынам вернікі падчас Набажэнства абыходзяць ўвесь храм.

Media

Last modified onПятніца, 05 Красавік 2019 22:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць