Упершыню за 245 гадоў на Анёльскай гары ў Нясвіжы адслужылі святую Імшу
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
На месцы зруйнаванай святыні быў усталяваны памятны знак
Упершыню пасля 245 гадоў святую Імшу служылі на Анёльскай (Свята-Міхайлаўскай) гары пад Нясвіжам, дзе знаходзіўся касцёл Святога Міхала і кляштар езуітаў. Гэта адбылося 27 красавіка 2019 года, паведаміў пробашч рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ў Стоўбцах ксёндз Ігар Лашук.
- Дзе знаходзіцца фігура, там быў прэзбітэрый касцёла, - пракаментаваў апублікаваныя здымкі кс. Ігар. Гаворка ідзе пра фігуру Арханёла Міхаіла, перэгрынацыя якога працягваецца па каталіцкіх парафіях Беларусі.
Таксама на месцы зруйнаванай святыні быў усталяваны памятны знак. Касцёл тут быў пабудаваны ў канцы XVI ст. Анёльская гара набыла славу цудатворнай. Маленькі храм не ўмяшчаў усіх пілігрымаў, таму касцёл быў пашыраны і зноў асвячоны ў 1629 г. Пазней вакол храма была пабудавана мураваная агароджа з 9 капліцамі, прысвечанымі ўсім хорам анёльскім. Затым па-за касцёлам у 1675 г. пачалі будаваць жылы корпус для манахаў. На яго месцы ў 1720-1732 гг. узводзіцца новы гмах.
Але пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 г. будынкі нейкі час заставаліся безгаспадарчымі, а ў пачатку XIX ст. царскія ўлады там размясцілі казармы. Касцёл, пазбаўлены сваёй вежы, быў пераўтвораны ў склад пораху і вайсковай амуніцыі. У XX ст. не засталося слядоў ні ад касцёла, ні ад калегіюма.
Media
Related items
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне