Беларуска сустрэлася з Папам Францішкам і падарыла яму незвычайны сувенір
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
«Калі Папа падышоў да нас, я сказала яму па-італьянску: «Беларусь любіць Папу»!
Каталіцкая верніца з Гродна Алена Пацько нядаўна пабывала ў Ватыкане, дзе патрапіла на аўдыенцыю да Папы Рымскага. Беларуска выйшла замуж у Італіі і даведалася пра магчымасць для маладых атрымаць дабраславенне ад Папы Францішка. Спецыяльныя аўдыенцыі для маладых сужэнцаў праходзяць у Ватыкане па серадах, іх графік ёсць на сайце Ватыкана. Алена з мужам папярэдне зарэгістраваліся на аўдыенцыю, распавяла яна Katolik.life.
- Нявеста павінна быць у белай сукенцы, не абавязкова вясельнай, а жаніх у гарнітуры. Аўдыенцыя праходзіла на плошчы Святога Пятра. Маладыя сядзелі ў асобным сектары побач з базылікай. Было шмат сужэнцаў з розных краін, некалькі пар з Польшчы. Побач з намі стаяла пара з ЗША, яны і зрабілі нам фота, - распавядае Алена.
Яна прызналася, што «прарвалася» да Папы, каб перадаць яму падарунак і сказаць некалькі словаў.
- Нявесты стаялі наперадзе, а жаніхі за намі. Папа быў так блізка, нават не верылася. Такі жывы, энергічны, усім усміхаўся! Калі Папа падышоў да нас, я сказала яму па-італьянску: «Беларусь любіць Папу». Ён паглядзеў на мяне і сказаў: «О, Беларусь». І потым я перадала яму падарунак - сувенір «Беларускія маладыя». Гэта лялькі з лёну. Мне падалося, што Папе спадабалася. А потым ён дабраславіў нашу сям'ю. Гэта такое шчасце! Столькі эмоцый! - кажа Алена. - Хвала Пану за такую магчымасць і такое дабраславенне!
Media
Related items
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»
- Без цуду, але з падтрымкай: як «Радыё Марыя» выходзіць з цяжкай сітуацыі