BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Колькі павінны каштаваць свечкі ў храме? Падлічыў прадпрымальнік

Але ці павінны вернікі праз набыццё свечак фінансава падтрымліваць парафію, разважаюць у каментарах

Каталіцкі вернік з Мінска напісаў у сацсетцы аб сваім меркаванні наконт кошту свечак у храмах. Пост выклікаў цікаўнасць і пачаў актыўна абмяркоўвацца. Прыводзім допіс цалкам.

- Здаўна лічыцца, што культавым мэтам найлепшым чынам адпавядаюць свечкі з натуральнага пчалінага воску. Наўпрост гэтую думку падтрымлівае адпаведная малітва асвячэння пасхалу. Колькі ж можа каштаваць воскавая свечка, калі троху аддаліцца ад жарту пра маленькі свечкавы заводзік? - піша Спадар Нязручны.

Проста зараз пчаляры прапануюць ачышчаны воск па 15 - 20 рублёў за кілаграм. Калі ёсць час, магчымасць і жаданне ездзіць, а да якасці няма звышпатрабавальнасці, можна знайсці па 10, месцамі нават па 9 рублёў.

Некаторы час я кіраваў невялікім вытворчым прадпрыемствам. У тыя часы (а гэта было зусім нядаўна) існавала заканадаўчае абмежаванне дадавання да цаны тавару болей за 30% ад сумы непасрэдных выдаткаў - кошту сыравіны, электрычнасці, арэнды памяшканняў і некаторых іншых. Паколькі ў маім досведзе хімічная вытворчасць, магу смела сцвярджаць, што ў параўнанні з сыравінай астатнія выдаткі маюць невялікую вагу. Таму накінуўшы 40% можна атрымаць кошты, дазваляючыя атрымліваць прыбытак. Нескладаныя разлікі арыентуюць на кошт двухсотграмовай (вялікай) свечкі каля 4 рублёў, а маленькай пяцідзесяціграмовай - каля 1 рубля.

Канешне, мастацкія вырабы, зробленыя рукамі майстры, могуць каштаваць значна даражэй (і тут няма ніякай спекуляцыі). Але навошта ў рэлігійным кульце свечкі-мастацкія творы?

Ад сябе дададзім, што ў гомельскім касцёле кошты на свечкі прыкладна такія ж, як і піша аўтар, нават меншыя. Але не ўсе пагадзіліся з аўтарам. «Гэта калі лічыць, што мы купляем свечкі толькі як тавар, а не для таго, каб у тым ліку падтрымаць парафію фінансава», - пішуць у каментарах.

- Калі я хачу падтрымаць парафію матэрыяльна я: даю грошы зборшчыкам ахвяраванняў пад час Імшы, кідаю грошы ў скарбонку ў касцёле ў іншы час, перадаю грошы асабіста ў сакрыстыі. Калі я ўдзельнічаю ў абрадах, я раблю гэта не з інтэнцыяй матэрыяльнай дапамогі парафіі, - адказалі на каментар. А як лічыце вы?

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць