«Касцёл абараняе чалавека, а не пераследуе» - афіцыйна пра ліст маці мужчыны з ЛГБТ
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (2)
Абарона сямейных, натуральных каштоўнасцяў - гэта заданне Касцёла
Афіцыйны прадстаўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі кс. Юры Санько пракаментаваў адкрыты ліст да Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча за подпісам маці мужчыны з ЛГБТ-супольнасці.
- Мы ведалі, што будзе рэакцыя на збор подпісаў супраць прапаганды ЛГБТ і чакалі яе. Аўтар ліста перамяшчае акцэнты, маніпулюе пачуццямі маці, што яна так перажывае, але ў інфармацыі на гэту тэму на афіцыйным каталіцкім партале няма ні слова аб пераследзе ЛГБТ, пра што піша аўтар зварота. Гаворка ідзе пра абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Кс. Юры падкрэсліў, што Касцёл ніколі не пераследваў чалавека, Касцёл - супраць граху і стаіць на абароне чалавека. І абарона сямейных, натуральных каштоўнасцяў - таксама заданне Касцёла. Шкада, што аўтар ліста ўбачыў у нашай добрай справе нейкі быццам пераслед, гаворыць святар.
- У Касцёле ёсць душпастырства людзей з гомасэксуальнымі схільнасцямі, ніхто іх з Касцёла не выганяе, а наадварот дапамагае праз споведзь, іншыя сакрамэнты трываць у вернасці запавету з Богам, - дадаў афіцыйны прадстаўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі.
Related items
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці
-
Дзеля пілігрымкі прапусціла выпускны – ці не пайсці зноў? Беларуска задалася пытаннем пра паломніцтвы ў Будслаў
-
Тысячы людзей даведаліся пра маленькі касцёл у Мінску і яго патрэбы – дапамагла душэўнасць
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу