«Дзе шукаць шчасця?» Брэст запрашае на сустрэчу моладзі Пінскай дыяцэзіі
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У інстаграме брэстскай парафіі трывае конкурс
Разважанне пра шлях да шчасця, пастаноўка пра сучасныя страхі і канцэрт: сустрэча моладзі ў Брэсце ўжо хутка!
26 кастрычніка у касцеле Узвышэння Святога Крыжа (вул. Леніна, 34) адбудзецца спатканне моладзі Пінскай дыяцэзіі. Тэма сустрэчы – «Бог, я і дарога да шчасця». Як распазнаць сваё пакліканне, якія перашкоды сустракаюцца нам на шляху да Бога, як іх пазбавіцца і дзе шукаць шчасце?..
Арганізатары – парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце - запрашаюць моладзь разам паразважаць над гэтымі пытаннямі. Акрамя супольнай малітвы, цёплай сяброўскай атмасферы абяцаюць таксама насычаную творчую праграму.
Брэстаўчане падрыхтавалі тэатральную пастаноўку пра вызваленне ад страхаў сучаснага пакалення і запрашаюць усіх ахвотных выступіць са сваімі сцэнкамі і перфомансамі па тэме сустрэчы. Фінальны акорд спатканню моладзі Пінскай дыяцэзіі забяспечыць гурт Step Project, які гэтым летам прэзентаваў новы альбом «Я Твой».
Для ўдзелу ў сустрэчы трэба зарэгістравацца (запоўніць форму па спасылцы). Заяўкі прымаюцца да вечара 25 кастрычніка. Удзельнікі з іншых гарадоў могуць разлічваць на начлег, толькі пра гэта трэба папярэдзіць.
Дарэчы, у інстаграме парафіі трывае конкурс! Трэба падпісацца на акаунт @brestkrest і зрабіць рэпост публікацыі з плакатам форума ў сторыз. Тры пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі! Але астатнім удзельнікам сустрэчы таксама прыгатавалі невялікія сюрпрізы.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах: Сястра Вераніка: +375 (29) 241 45 91, ксёндз Андрэй Багдановіч: +375 (29) 126 72 98.
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці